Апошні шатл


Амерыканскі шатл «Endeavour» прызямліўся сёння на сваёй галоўнай базе ў Фларыдзе, завяршыўшы апошні, 25-ты палёт. Галоўнаю мэтаю гэтага палёту, 134-га ў гісторыі шатлаў, была дастава на станцыю абсталявання коштам $ 2 млрд.

Камандзір шатлу Скот Келі, які ўжо чацвёрты раз удзельнічае ў такой выправе, пасадзіў 100-тонны касмічны шатл на пляцоўцы а 2.35 раніцы паводле мясцовага часу. Пасля прызямлення ён выказаў словы ўдзячнасці камандзе з шасці чалавек, якая была на борце шатлу, і ад яе імя падзякаваў усім, хто працаваў над гэтаю місіяй.

Ад моманту закрыцця амерыканскай праграмы касмічных чаўнакоў астранаўтаў на арбіту будуць дастаўляць расейскія ракеты. Палёт аднаго астранаўта ацэньваецца на $ 50 млн.

belsat.eu

Стужка навінаў