31-гадовы мужчына з Віцебшчыны спакушаў няпоўнагадовых хлопчыкаў праз «УКантакце»


Праваахоўнікі затрымалі жыхара гарадскога пасёлку Шуміліна Віцебскай вобласці па падазрэнні ў сексе з няпоўнагадовымі хлопчыкамі, паведамляе sk.gov.by.

Паводле міліцыянтаў, мужчына завёў некалькі фэйкавых акаўнтаў у сацыяльнай сетцы і выкарыстоўваў іх у навязванні інтымных кантактаў з хлопцамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту.

Цягам 6 гадоў мужчына размясціў у сацсетцы 16 відэафайлаў, якія маюць прыкметы парнаграфіі, гаворыцца ў прэс-рэлізе Упраўлення Следчага камітэту Беларусі па Віцебскай вобласці.

Мужчыну затрымалі ў красавіку. Да яго ўжылі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 168 Крымінальнага кодэксу Беларусі (палавыя з зносіны з асобаю, якая не дасягнула 16-цігадовага ўзросту).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў