Як палітвязні хацелі б (і меліся) сустрэць Новы год


Новы год у няволі сустрэнуць многія беларусы, якія трапілі за краты з палітычных прычынаў, з іх амаль тысяча прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Яны сустрэнуць свята ў няволі, бо так захацелася дзейным уладам.

«Белсат» спытаў пра навагоднія звычкі і жаданні сваякоў некалькіх палітычных зняволеных. Вось іхныя гісторыі.

Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч. Менск, Беларусь. 14 траўня 2020 года.
Фота: Белсат

«Ветэран» пратэсту, заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, лідар Народнай грамады ў 2020 годзе прапанаваў ідэю кандыдатаў пратэсту і сам збіраўся стаць такім кандыдатам, быў затрыманы 31 траўня 2020 года. Сёлета яго ў межах «справы Ціханоўскага» асудзілі на 14 гадоў калоніі асобага рэжыму за пратэсты, што адбыліся пасля ягонага затрымання.

Мікола Статкевіч перадаў з няволі, што ідэальны Новы год для яго – «удома, побач з каханай, у атачэнні нашых звяроў, каб абавязкова была жывая ялінка, шмат рознакаляровых агеньчыкаў, гарэлі свечкі, а потым выйсці разам на вуліцу і глядзець, як падае снег». Ялінку выбіраюць з жонкай яшчэ задоўга да Калядаў. У адзін са святочных дзён таксама ездзяць да сяброў у вёску, каб пасядзець ля жывога агню.

Аналітыка
14, 16, 18 гадоў… Што значаць лічбы прысудаў у «справе Ціханоўскага»?
2021.12.16 00:11

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава. Барысаў, Беларусь. 23 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

Музыка і арганізатарка культурніцкіх праектаў, арт-дырэктарка менскага хабу «Ok16», на выбарах-2020 – кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, потым – сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Была выкрадзеная невядомымі 7 верасня 2020 года. Яе спрабавалі прымусова вывезці за мяжу, але на мяжы Марыя парвала пашпарт. Сёлета яе засудзілі на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму за «змову з мэтаю захапіць уладу», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы».

Марыя Калеснікава звычайна адзначае Новы год з сям’ёй – вельмі любіць усё рыхтаванне да свята, гатаванне, аздабленне, сустрэчу за вялікім сталом. Абавязкова гучыць музыка і «сямейная візітоўка» – гучны смех. Сама ж Марыя адзначыла мінулы Новы год у няволі, чытаючы Барыса Акуніна, пішучы лісты родным, сябрам і незнаёмцам, якія пісалі ёй. 31 снежня паклалася спаць з адбоем а 22:00, а раніцаю зладзіла святочны сняданак з перадачаў ад сваякоў.

Hавiны
Марыю Калеснікаву амаль восем месяцаў утрымліваюць у адзіночнай камеры
2021.11.14 16:26

Ігар Лосік

Ігар Лосік спыніў галадоўку
Ігар Лосік.
Фота: Ігар Лосік / Facebook

Заснавальнік каналу «Беларусь головного мозга», кансультант радыё «Свабода» быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года. Яго засудзілі ў межах той жа «справы Ціханоўскага» на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ігар Лосік у лістах сваякам пісаў некалькі варыянтаў таго, як хацеў бы адсвяткаваць Новы год. Адзін варыянт – зняць вялікі дом за горадам, каб там быць з жонкай і дачкою Паўлінаю, сваймі бацькамі і бацькамі жонкі, каб не ездзіць па горадзе ад адных да другіх, як звычайна даводзілася. Яшчэ варыянт – паехаць у горы з жонкай і дачкою, там зняць хату ў жывапісным месцы, пакатацца на лыжах (хоць ні ён, ні жонка гэтага не ўмеюць, дзеля гэтага б навучыўся). За 12 гадоў, што знаёмы з жонкаю, заўсёды адзначаў Новы год «па-сямейнаму», не выязджаў за мяжу. Або проста застацца ўдома з жонкай і дачкой, аздабляць дом і ялінку, выразаць з дачкою сняжынкі, хадзіць з жонкаю па крамах і разам гатаваць ежу.

Артыкулы
Ігар Лосік у гомельскім СІЗА вучыцца маляваць партрэты
2021.12.26 15:00

Марфа Рабкова

Марфа Рабкова, праваабаронца і каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна».
Фота: spring96.org

Каардынатарку валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» затрымалі 17 верасня 2020 года. Марфу ўсё яшчэ не асудзілі, яна ўтрымліваецца ў следчым ізалятары. Судзіць яе збіраюцца паводле аж 11 артыкулаў Крымінальнага кодэксу – усе звязаныя з пратэстамі.

Марфа Рабкова мае традыцыю: перад кожным Новым годам пераглядаць усе фільмы пра Гары Потэра. Нават у турме яна спрабуе не забыцца пра іх і таму чытае цяпер некалькі кніг Джаўэн Роўлінг. Яна лічыць гэтую серыю раманаў адною з самых цудоўных казак сучаснасці і кажа, што цуд – гэта тое, чаго ўсім нам так не стае цяпер. У адным з лістоў сваякам Марфа напісала, што па сутнасці «Гары Потэр» – гэта трагічная гісторыя хлопчыка, які жыве побач са злом і болем, змагаецца з імі і перамагае.

Аб’ектыў
Марфа Рабкова: «Уклала ўчора ў ліст запіску цэнзару»
2021.12.08 22:01

Павел Спірын

Павел Спірын.
Фота: Павел Спірын / «УКантакце»

Відэаблогер, аўтар унесенага ў спіс «экстрэмісцкіх» дакументальнага фільму «Грань», давераная асоба Святланы Ціханоўскай на выбарах-2020. Быў затрыманы 9 верасня 2020 года, асуджаны за «распальванне варожасці» на 4,5 года папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Павел Спірын звычайна сустракае Новы год з роднымі. Але калі б яго вызвалілі цяпер, то ён са сваякамі запрасіў бы шмат людзей, бо «за гэты год незнаёмыя людзі сталі блізкімі і роднымі». Але пакуль Павел хоча толькі хутчэй вярнуцца дамоў, выспацца ўволю і зноў пачаць працаваць над блогам.

Беларус беларусу
Жонка Паўла Спірына хоча выдаць ягоную кнігу
2021.10.14 18:00

Уладзіслаў Макавецкі

Уладзіслаў Макавецкі.
Фота: архіў сям’і Макавецкіх

Разьбяра па дрэве з Віцебску затрымалі 18 верасня 2020 года. Яго засудзілі на 2 гады пазбаўлення волі за «гвалт над міліцыянтам», бо падчас хваляванняў на мітынгу падняў з зямлі дручок, згублены міліцыянтам. Суд палічыў гэта пагрозаю гвалту.

Уладзіслаў Макавецкі заўсёды адзначаў Новы год з сям’ёй – з бенгальскімі агнямі, гірляндаю на ялінцы, падарункамі пад ялінкаю, цацкамі ў форме сімвала года. Часам з невялікім феерверкам у двары. А таксама з улюбёным катом, якога цяпер няма: кот сышоў з лецішча, калі Уладзіслава арыштавалі, і не вярнуўся. Уладзіслаў хацеў бы правесці Новы год на лецішчы: нядаўна купіў дамок у вёсцы, яшчэ не адрамантаваў. Там марыў сустрэць свята з сям’ёй, каля печкі ці ля вогнішча ў двары, з ялінкаю і прысмакамі. І абавязкова наведаць на свята бабулю.

Артыкулы
«Мама, мяне адвялі ў лазню, пастрыглі, выдалі робу. Цяпер я падобны да сапраўднага беларуса»
2021.05.22 10:00

Сафія Малашэвіч

Сафія Малашэвіч.
Фота: асабісты архіў Сафіі Малашэвіч

18-гадовую дзяўчыну затрымалі 6 верасня 2020 года на маршы ў Менску, дзе яна распісвала з балончыка шчыты машынаў сілавікоў, вызвалілі пад падпіску пра нявыезд і зноў затрымалі 30 лістапада. Яе засудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за «групавое парушэнне парадку», «хуліганства» і «абразу прэзідэнта».

Сафія Малашэвіч мае два варыянты сустрэць Новы год: або з сям’ёй у Менску 31 снежня ды на наступны дзень з бабуляй і дзядулем у Баранавічах, або і праводзіны старога года, і сустрэчу новага – у Баранавічах з усёй сям’ёй. Свята заўсёды хатняе: з хатняй ежаю, падарункамі, ялінкаю. Дзе хацела б сустрэць ідэальны Новы год, сваякам не расказвала, але ж упарта вывучала французскую мову – магчыма, мае і рамантычныя мары пра Францыю.

Артыкулы
«Калі дзіця ў турме, гэта як частка мяне там, за кратамі». Размова з маці палітзняволенай Сафіі Малашэвіч
2021.12.12 07:30

Максім Знак

Юрыст, выкладчык, даследчык і бард у 2020 годзе заняўся юрыдычным напрамкам працы штабу Віктара Бабарыкі, потым стаў сябрам прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Быў затрыманы 9 верасня 2020 года. Сёлета быў асуджаны разам з Марыяй Калеснікавай на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле сваякоў, зразумець, што такое Каляды і Новы год для Максіма Знака можна з ягонай песні «Прага»:

АА belsat.eu

Стужка навінаў