Туман, галалёд і дажджы. Прагноз сіноптыкаў на першыя дні 2022 года


1 студзеня ўначы ды раніцай у Беларусі чакаецца туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Морозы в Беларуси, деревня, деревенский дом, зима, холод, снег
Ілюстрацыйнае фота.
Фота: Белсат

1 студзеня ў Беларусі пройдуць дажджы, месцамі з мокрым снегам. Уначы ды раніцаю чакаецца туман, на паўночным усходзе – слабы галалёд. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу содняў складзе 1–7 градусаў цяпла, уначы на ўсходзе рэспублікі – ад нуля да мінус двух.

2 студзеня будзе хмарна з праясненнямі. Уначы чакаецца снег, удзень – мокры снег, на паўднёвым захадзе – снег з дажджом. Тэмпература паветра ўначы – ад нуля на паўднёвым захадзе да 11 са знакам мінус на поўначы краіны. Удзень будзе ад шасці марозу на паўночным усходзе да пяці цяпла на паўднёвым захадзе.

3 студзеня будзе хмарна. Месцамі ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ўначы ад мінус шасці на паўночным усходзе да пяці градусаў цяпла на паўднёвым захадзе краіны, удзень – ад нуля да сямі цяпла.

Hавiны
Сустракаем новы год разам з «Белсатам»
2021.12.27 15:27

ВК belsat.eu

Стужка навінаў