Расея вярнула ў Беларусь 6,5 тон гарбушы, а ў Літве затрымалі дзве «крыгі» беларускіх цыгарэт


Суседнія з Беларуссю краіны працягваюць спыняць плыні кантрабанды, якія накіроўваюцца ў іх з нашай краіны.

Крыга з беларускімі цыгарэтамі.
Фота: pasienis.lt

Гэтак, 30 снежня літоўскія памежнікі затрымалі дзве партыі беларускіх цыгарэт, якія былі адпраўленыя з Беларусі на самаробных плытах, замаскаваных пад крыгі.

Памежнікі заўважылі падазроны аб’ект на Нёмане. Калі яго вылавілі, выявілася, што гэта самаробны плыт з цыгарэт з прымацаваным да яго GPS-трэкерам. Канструкцыя была пакрытая снегам і лёдам, каб быць падобнай да крыгі. Другі такі ж плыт вылавілі з ракі крыху пазней. Агулам канфіскавана 4 тыс. беларускіх цыгарэт «Minsk Capital» коштам больш як 14 тыс. еўра.

А на расейска-беларускай мяжы ў вёсцы Далосцы Пскоўскай вобласці спынілі для праверкі аўтамабіль, які вёз з Беларусі 6,5 тон марожанай гарбушы.

Праверка выявіла, што звесткі ў ветэрынарным сертыфікаце не супадаюць з інфармацыяй на этыкетках. Акрамя таго, на частцы тавару не было маркіроўкі. У выніку рыбу вярнулі ў Беларусь.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў