Палестына, Руанда і В’етнам. Хто яшчэ павіншаваў Лукашэнку з Новым годам


БелТА апублікавала спіс сусветных лідараў і кіраўнікоў міжнародных арганізацыяў, якія павіншавалі з Новым годам Аляксандра Лукашэнку.

Гэтак, яго павіншавалі кіраўнікі шэрагу постсавецкіх краінаў: Расеі, Казахстану, Азербайджану, Арменіі, Таджыкістану, Туркменістану, Узбекістану, Кыргызстану і Грузіі.

Таксама прыйшлі віншаванні ад кіраўнікоў некаторых краінаў Азіі: Кітаю, ААЭ, Індыі, Сірыі, Бахрэйну, Кувейту, Іярданіі, В’етнаму, Палестыны, Філіпінаў і Манголіі.

Апроч таго, Лукашэнку павіншавалі кіраўнікі Руанды і Егіпту. З еўрапейскіх кіраўнікоў віншаванне даслаў толькі прэзідэнт Сербіі.

З кіраўнікоў міжнародных арганізацыяў віншаванні прыйшлі ад постсавецкіх ЕАЭС, АДКБ, СНД, а таксама Міжнароднага валютнага фонду.

Размова
Лукашэнку ўжо не трэба прыкідвацца цывілізаваным
2021.12.31 16:55

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў