Ніну Багінскую затрымлівалі і адвозілі ў Навінкі


Сілавікі затрымлівалі Ніну Багінскую і адвозілі яе ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі ў ейны дзень народзінаў. Напярэдадні легенда нацыянальнага руху адзначала 75 гадоў. У свае народзіны спадарыня Ніна выйшла на вуліцы Менску з плакатам «Свабоду палітвязням».

Ніна Багінская.
Фота: ТК / Белсат

Сілавікі затрымалі Ніну Багінскую ў ейны дзень народзінаў, які легенда нацыянальнага руху адзначала 30 снежня.

«Яны выклікалі хуткую дапамогу, завезлі ў Навінкі. У Навінках я не першы раз, далі толькі паперку падпісаць, што я не адчуваю патрэбы ў лячэнні, што я псіхічна здаровы чалавек. Я села ў 18-ы аўтобус і прыехала дахаты», – распавяла Ніна Багінская.

Таксама міліцыянты склалі на Ніну Багінскую пратакол. Спадарыня Ніна патлумачыла гэтак званым сілавікам, што напярэдадні быў таксама дзень народзінаў палітвязня Паўла Севярынца, які, як і мноства людзей, сядзіць за кратамі, а таму неабходна патрабаваць іхнага вызвалення.

Hавiны
Ніне Багінскай споўнілася 75 гадоў
2021.12.30 15:10

ВК belsat.eu

Стужка навінаў