Аварыя на ЦЭЦ, навагоднія акцыі і зварот Ціханоўскай. Галоўныя падзеі 31 снежня


Беларусы працягвалі пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў нават у апошні дзень 2021 года.

У Менску, напрыклад, прайшло шэсце жанчын з бел-чырвона-белымі парасонамі. А кіберпартызаны ўзламалі Youtube-канал Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, змясціўшы там сваё навагодняе віншаванне.

ВІДЭА
Дзяўчаты з БЧБ-парасонамі прагуляліся па Менску, а кіберпартызаны ўзламалі YouTube Акадэміі кіравання
2021.12.31 17:56

Але самым чаканым віншаваннем быў зварот абранай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай.

Hавiны
«Нават у самыя цёмныя дні я бачу святло». Навагодняя прамова Святланы Ціханоўскай
2022.01.01 00:00

А 23:34 беларусы ўжо традыцыйна запускалі святочныя салюты, нагадваючы пры гэтым і пра «народны» артыкул КаАП, паводле якога масава пераследавалі беларусаў.

Улады між тым працягвалі рэпрэсіі. Завезлі ў дыспансер актывістку Ніну Багінскую, якая напярэдадні зладзіла адзіночны пікет.

Hавiны
Ніну Багінскую затрымлівалі і адвозілі ў Навінкі
2021.12.31 14:04

Ды заблакавалі сайт выдання «Першы Рэгіён».

Hавiны
У Беларусі пад самы Новы год заблакавалі сайт «Першы рэгіён»
2021.12.31 21:41

Таксама з 1 студзеня ў Беларусі перастае працаваць філія расейскага медыя «Интерфакс-Запад».

Hавiны
Філія расейскага агенцтва «Интерфакс» спыняе працу ў Беларусі
2021.12.31 18:36

Сітуацыя ў краіне тым часам працягвае пагаршацца. Гэтак, з раніцы здарылася аварыя на ЦЭЦ-4 у Менску, у выніку чаго без электрычнасці застаўся Фрунзенскі раён. Таксама, паводле Менсктрансу, ад раніцы і да позняга вечара ў раёне ўвесь час узнікалі праблемы з працай тралейбусаў і электробусаў.

Hавiны
На падстанцыі ЦЭЦ-4 у сталіцы адбылася аварыя
2021.12.31 09:16

Заробкі ў медыкаў – як сярэднія, гэтак і рэальныя – скарачаюцца.

Hавiны
Заробкі беларускіх медыкаў знізіліся на 51 рубель
2021.12.31 20:59

А на прадметы гігіены нават даводзіцца ўводзіць рэгуляванне коштаў.

Hавiны
Чыноўнікі пачнуць рэгуляваць кошты на прадметы гігіены
2021.12.31 15:00

Відаць, што неўзабаве адзінай крыніцай папаўнення бюджэту могуць застацца штрафы з беларусаў.

Hавiны
Сабралі амаль Br 140 мільёнаў штрафаў. У бюджэт на 2021 год унеслі ўдакладненні
2021.12.31 12:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў