Расея заявіла пра прыпыненне праходу судоў са збожжам з Украіны


Мінабароны Расеі выступіла з заявай, у якой адзначае, што рух па калідоры бяспекі, вызначаным «Чарнаморскай ініцыятывай», прыпынены. Грузавыя судны з украінскім зернем праходзіць не будуць.

Загрузка збожжа.
Фота: Міністерство інфраструктури України / Facebook

Расея афіцыйна падкрэслівае, што не выходзіць з «збожжавых пагадненняў», але часова прыпыняе іх дзеянне.

«У сувязі з гэтым, рух караблёў па калідоры бяспекі з’яўляецца недапушчальным, бо ўкраінскае кіраўніцтва і камандаванне ЗСУ выкарыстоўваюць яго дзеля вядзення баявых дзеянняў супраць Расейскай Федэрацыі», – гаворыцца ў заяве Мінабароны РФ.

Пры гэтым у расейскім ведамстве заяўляюць, што разлічваюць на садзейнічанне ААН у атрыманні гарантыяў з боку Украіны аб невыкарыстанні гуманітарнага калідора і ўкраінскіх партоў дзеля вядзення баявых дзеянняў супраць Расеі.

29 кастрычніка расейскія вайсковыя караблі каля Севастопаля пацярпелі пасля нападу беспілотнікаў. Расея заявіла, што пашкоджаны марскі тральшчык «Іван Галубец». РФ тады ж заявіла пра прыпыненне ўдзелу ў збожжавай угодзе. Але ААН, Турцыя і Украіна заявілі, што будуць працягваць выкананне збожжавай ініцыятывы.

У ААН увогуле лічаць, што падставаў лічыць атаку на Севастопаль парушэннем умовы «збожжавай угоды» зусім няма. Таму прадстаўнікі гэтай арганізацыі заяўляюць, што пагадненне працягвае дзейнічаць.

Заява пра спыненне «збожжавай угоды» прывяла да росту коштаў на пшаніцу і кукурузу. Фʼючэрсы на гэтыя харчы на Чыкагскай таварнай біржы выраслі на 5,5 % і 2,4 % адпаведна.

Hавiны
Прэзідэнт Турцыі адрэагаваў на пастанову Расеі выйсці з харчовай угоды
2022.10.31 15:31

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў