Прэзідэнт Турцыі адрэагаваў на пастанову Расеі выйсці з харчовай угоды


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што працягне намагацца залагодзіць сусветны харчовы крызіс. Раней Расея заявіла пра выхад з збожжавай угоды, піша выданне «Anadolu».

Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Масква, Расея. 4 сакавіка 2020 года.
Фота: kremlin.ru

Турцыя будзе працягваць свае намаганні, каб служыць чалавецтву, заявіў прэзідэнт гэтай краіны Рэджэп Таіп Эрдаган:

«Як вядома, каля траціны сусветнай вытворчасці пшаніцы прыпадае на Украіну і Расею. Вы самы блізкі сведка нашых намаганняў даставіць гэтую пшаніцу ў краіны, якім пагражае галодная смерць. Дзякуючы механізму, які мы распрацавалі ў Стамбуле, мы забяспечылі адноснае памяншэнне харчовага крызісу, прапанаваўшы 9,3 мільёна тонаў украінскай пшаніцы на службу свету».

Прэзідэнт дадаў, што Расея вагаецца і дзеіць нерашуча.

Раней міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар пасля заяваў Расеі пра выхад са збожжавай угоды сказаў, што працягвае перамовы і каардынацыю з калегамі ў аднаўленні экспарту збожжа.

Расея ўвечары 29 кастрычніка заявіла, што выходзіць са збожжавай угоды пасля нападу на караблі Чарнаморскага флоту ў Севастопалі. Але, не зважаючы на гэта, караблі з зернем выйшлі з партоў Украіны. Пра гэта дамовіліся прадстаўнікі ААН, Турцыі і Украіны.

Hавiны
ААН, Турцыя і Украіна ўзгаднілі праходжанне суднаў са збожжам па Чорным моры. Расею праінфармавалі
2022.10.31 09:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў