Польскі МЗС раіць палякам не ехаць у Беларусь на Дзяды


Прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна заклікаў палякаў не наведваць у Дзень усіх святых магілы сваякоў у Беларусі і Расеі праз небяспеку. Ён дадаў, што магчымасці догляду польскіх магілаў у гэтых дзвюх краінах вельмі малыя, але 1 лістапада іх наведаюць польскія дыпламаты і запаляць на іх столькі свечак, колькі змогуць. Пра гэта паведамляе «Polskie Radio».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

«Такая спроба наведаць сямейныя магілы на тэрыторыі Беларусі можа быць лёгка выкарыстаная супраць кожнага польскага грамадзяніна. Часам так бывае, што не можам выканаць сваіх важных маральных абавязкаў, бо сітуацыя на Беларусі такая, якая ёсць», − сказаў Лукаш Ясіна.

У канцы верасня – пачатку кастрычніка МЗС Польшчы выступіла з заявай, у якой раіць сваім грамадзянам устрымацца ад любых паездак – у тым ліку ў прафесійных мэтах і па неадкладных сямейных справах – у Расею і Беларусь у сувязі з вайной на Украіне і неаднаразовымі арыштамі польскіх грамадзян.

Таксама прэс-сакратар МЗС заявіў, што за апошнія месяцы ў Беларусі было знішчана некалькі месцаў пахавання польскіх воінаў. Раней намесніца дырэктара Усходняга дэпартаменту МЗС Польшчы Ганна Кастшэва-Мішталь заяўляла, што ў Беларусі знішчана ці апаганена 13 месцаў памяці палякаў.

У МЗС Польшчы назвалі такія дзеянні беларускіх уладаў «зверствам», якое падрывае ўзаемныя абавязкі ў сферы аховы памятных месцаў.

Hавiны
Сенат Польшчы прызнаў расейскія ўлады тэрарыстычным рэжымам
2022.10.26 18:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў