«Instagram-прадпрымальніца» падманула больш за 180 чалавек


У Віцебску затрымалі дзяўчыну , якая праз Instagram падманула больш за 180 чалавек. «Прадпрымальніца» ў сеціве змяшчала інфармацыю аб продажы тавараў, а пасля аплаты проста знікала, паведамляе Следчы камітэт.

Жыхарка Віцебскага раёну падманула больш за 180 чалавек, але следчыя да гэтага часу шукаюць яшчэ пацярпелых.

20-гадовая жыхарка Віцебскага раёна размяшчала ў сваім акаўнце Instagram інфармацыю аб продажы дзіцячай і жаночай вопраткі і аксесуараў. Даверлівыя карыстальнікі, якія жадалі набыць вопратку, пералічвалі дзяўчыне грошы, а ў выніку заставаліся з нічым.

Нядобрасумленная «прадпрымальніца» пасля атрымання грошай пераставала выходзіць на сувязі, або мяняла назву свайго акаўнту. Агульная сума ўрону пацярпелым перавысіла 12 тысячаў рублёў.

Hавiны
Юрый Чыж страціў прыхільнасць Лукашэнкі, але частку бізнесу здолеў захаваць
2022.10.31 17:15

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў