«Еўраопт» спыняе дастаўку ў рэгіёнах «на нявызначаны тэрмін»


З 1 лістапада сетка крамаў «Еўраопт» спыняе работу «Е-дастаўкі», паведамленне з’явілася на іх сайце. Таксама змянілася і мінімальная сума заказу для дастаўкі. Што стала прычынай – не паведамляецца.

Машына і кур’ер «Е-дастаўкі».
Фота: vgr.by

У Менску мінімальная сума замовы для бясплатнай дастаўкі будзе складаць 70 рублёў, кошт платнай дастаўкі – 4,99 рублёў. Таксама застанецца даступнай экспрэс-дастаўка – 7,99 рублёў.

У Менскай вобласці і Баранавічах (зона А) мінімальная сума заказу для бясплатнай дастаўкі – 90 рублёў, кошт платнай дастаўкі – 4,99 рублёў. У Берасці, Віцебску, Гомлі, Горадні, Магілёве (зона А) мінімальная сума заказу для бясплатнай дастаўкі – 150 рублёў, кошт платнай дастаўкі такі ж – 4,99 рублёў.

На сайце ўжо з’явілася новая мапа зон абслугоўвання, дзе зніклі ўсе рэгіёны, за выключэннем абласных цэнтраў.

Скрыншот: e-dostavka.by

На сайце «Еўраопту» паведамляецца, што змены ўводзяцца на нявызначаны тэрмін.

Hавiны
Затрыманыя топ-менеджары сеткі крамаў «Суседзі» на волі
2022.10.29 15:07

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў