За содні польскія памежнікі зафіксавалі 727 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі


Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, цягам дня 30 кастрычніка незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі спрабавалі 727 разоў.

Чатыры чалавекі (грамадзяне Іраку) былі затрыманыя. 51 замежнік атрымаў пастанову аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы.

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі
2021.10.27 16:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў