У менскім ГЦ «Галерэя» памёр чалавек


Шэраг медыяў паведамляюць пра тое, што на фудкорце ў ГЦ «Галерэя» памёр замежны грамадзянін.

Факт смерці пацвердзілі ў міліцыі, на месцы працуюць следчыя, піша «Наша Ніва».

Імаверна, гаворка ідзе пра аднаго з «турыстаў», якія выкарыстоўваюць беларускі канал нерэгулярнай міграцыі ў ЕЗ.

Блогер Антон Матолька піша, што памерлы, меркавана, грамадзянін Іраку. Паводле відавочцаў, ён упаў на фудкорце, лекары спрабавалі яго выратаваць, але безвынікова.

Следчы камітэт пазней пацвердзіў смерць грамадзяніна Іраку. Яму было 35 гадоў. Паводле СК, мужчына знаходзіўся ў Беларусі з 20 кастрычніка.

Што стала прычынай смерці – невядома.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі
2021.10.27 16:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў