Міністэрства аховы здароўя Расеі рэкамендавала «Спутник Лайт» толькі для паўторнай вакцынацыі


Кіраўнік ведамства Міхаіл Мурашка адзначыў, што для першай прышчэпкі па-ранейшаму рэкамендуецца выкарыстоўваць зарэгістраваныя ў Расеі вакцыны ад каронавіруса, у тым ліку «Спутник V», паведамляе ТАСС.

Тым часам Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляла 22 кастрычніка, што ў нашай краіне дзве дозы вакцыны ад каронавіруса атрымалі 2 020 000 чалавек. Першую прышчэпку атрымалі 2 698 000 беларусаў.

З усіх вакцынаваных больш 30,8 тысяч чалавек прышчэплены вакцынай «Спутник Лайт».

На гэтым тыдні з-за сітуацыі з каронавірусам у Беларусі Святлана Ціханоўская правяла тэрміновы званок з камісарам ЕЗ Оліверам Варгеліем наконт вакцын, усхваленых Сусветнай арганізацыяй здароўя. Ён паведаміў, што вакцыны ёсць у наяўнасці і ў бліжэйшыя некалькі дзён яны будуць шукаць шляхі, як даставіць іх у Беларусь. На наступным тыдні офіс Святланы Ціханоўскай правядзе некалькі званкоў з прадстаўнікамі Сусветнай арганізацыяй здароўя, каб выступіць з прапановай аб механізме іх перадачы.

Hавiны
Франак Вячорка: У бліжэйшы час заходнія вакцыны могуць з’явіцца у Беларусі
2021.10.30 23:14

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў