Ігар Лосік з-за кратаў арганізаваў сюрпрыз для жонкі


Кветкі Дар’і Лосік ад Ігара.
Фота: Дар’я Лосік / instagram

Палітвязень знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3, але нават у такім становішчы ён прыдумаў, як пацешыць сваю жонку .

Ігар Лосік даслаў Дар’і Лосік 17 букетаў кветак.

«Усё пачалося ў 8:44 са званка ў дамафон. Я паглядзела на гадзіннік і падумала, што для ператрусу ўжо позна», – піша Даша ў сваім Instagram і дзеліцца фота і відэа букетаў.

Арганізаваць такі сюрпрыз Ігару дапамаглі розныя людзі.

«Як гэта выдатна! Дзякуй, муж і вам усім, хто дапамог яму гэта зрабіць!», – напісала Дар’я.

Артыкулы
«Адчуваю сябе як вязень у Асвенціме». Ігар Лосік распавёў пра здзекі ў гомельскім СІЗА
2021.07.10 18:12

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў