Пахаванне Гарбачова адбудзецца 3 верасня


Пахаванне былога прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова адбудзецца ў суботу, 3 верасня, паведамляе «Інтэрфакс».

Развітанне з былым прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым адбудзецца 3 верасня. Цырымонія адбудзецца з 10 да 14 гадзіны ў Калоннай залі Дома саюзаў. Доступ будзе адкрыты для ўсіх жадаючых развітацца.

«Пахаванне пройдзе ў суботу на Новадзявочых могілках. Для развітання ўзгоднена Калонная заля Дома саюзаў», – распавяла дачка палітыка Ірына.

Прэсавая служба Гарбачоў-фонду паведамляе, што родныя пакуль не прынялі рашэння пра тое, ці на пахаванні будуць толькі сваякі, або на іх дапусцяць усіх жадаючых.

Апошні кіраўнік Савецкага Саюзу Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня на 92-м годзе жыцця ў маскоўскай Цэнтральнай клінічнай больніцы.

Аналітыка
«Пасланы Богам»? Як Міхаіл Гарбачоў ставіўся да Лукашэнкі, Пуціна, КГБ і Украіны
2022.08.31 19:50

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў