Фігуранты «справы аб дзяржперавароце» выступілі з апошнім словам, прысуд агучаць 5 верасня


Фігуранты «справы аб дзяржперавароце» ў судзе выступілі з апошнім словам. Прысуд суддзя агучыць 5 верасня, піша «Sputnik Беларусь».

Аляксандр Фядута (злева), Рыгор Кастусёў (пасярэдзіне) і Юрась Зянковіч (справа). Калаж з фота: БАЖ / Facebook / Рыгор Кастусёў / Facebook / Юрась Зянковіч / Facebook

Разглядаць «справу аб дзяржперавароце» пачалі 29 ліпеня. На лаве падсудных пяць фігурантаў: Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Пракурор запрасіў для Фядуты, Зянковіча і Кастусёва па 12 гадоў турэмнага зняволення. Для Галубовіч і Краўчука – па тры гады.

Аляксандр Фядута ў сваім апошнім слове заявіў, што насамрэч змова была арганізаваная ў выніку аператыўнага эксперыменту. Літаратар сказаў, што не меў карыслівых, або нізкіх мэтаў.

«Я паверыў у змову вайскоўцаў таму, што хацеў у яе паверыць», – сказаў Фядута.

Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што ён не даваў згоды на ўдзел у змове. Сваю віну ён не прызнаў і нагадваў пра анкалагічнае захворванне, якое абвастрылася за кратамі.

Юрый Зянковіч у сваім апошнім слове працытаваў толькі некалькі сказаў з кнігі «Гісторыя схаванай галавы».

Вольга Галубовіч выказалася, што тры гады зняволення – гэта проста жорстка. А Дзяніс Краўчук папрасіў суд не прызначаць яму пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.

Прысуд будзе абвешчаны 5 верасня ў 12:00.

Артыкулы
Пракурор запрасіў для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча па 12 гадоў зняволення
2022.08.30 18:40

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў