Вынікі пошуку для:

Журналіст Анджэй Пачобут атрымаў медаль «За свабоду слова»

Анджэй Пачобут. Фота: Анджэй Пачобут / Facebook

Фонд Grand Press у Гданьску ўзнагародзіў медалём «За свабоду слова» трох з дзевяці кандыдатаў, намінаваных польскімі фондамі, асацыяцыямі, рэдакцыямі і карыстальнікамі інтэрнэту, паведамляе «Polskie Radio».

Гэтую прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «СМІ» атрымаў журналіст і актывіст Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут.

Фонд Grand Press адзначае асобаў, якія сваімі выказваннямі і дзейнасцю ў публічнай прасторы прычыняюцца да захавання дэмакратычных каштоўнасцяў, у тым ліку свабоднай і сталай публічнай дыскусіі.

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка ў Горадні пасля доўгага ператрусу ў сваім доме. Потым яго даставілі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэту ў Менску, дзе адбыўся допыт, і пакінулі пад вартай у СІЗА-1 на Валадарскага ў статусе падазраванага па крымінальнай справе па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму»).

Раней Пачобут ужо быў палітычным зняволеным. Гарадзенская абласная пракуратура была ўзбудзіла супраць яго крымінальную справу за абразу і паклёп на прэзідэнта Беларусі. Судовы працэс быў закрытым і 5 ліпеня 2011 года суддзя Ленінскага раённага суда Горадні Віталь Ляцко асудзіў яго на тры гады пазбаўлення волі за паклёп на прэзыдэнта з адтэрміноўкай на два гады. Па артыкуле, які тычыўся абразы прэзідэнта, журналіст быў апраўданы. Вызвалілі ў зале суда.

Анджэю Пачобуту працягнулі ўтрыманне пад вартай на тры месяцы

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны