У беларускіх школах заменяць вахцёраў на міліцыянтаў


Школа на вуліцы Фабрычнай. Менск, Беларусь, 28 ліпеня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Па меркаванні МУС, «кваліфікацыя супрацоўнікаў, хто дзяжурылі на ўваходзе ў школы, не адказвае сучасным патрабаванням», распавёў кіраўнік Дэпартамента аховы Аляксандр Шэпелеў журналістам газеты «На варце».

Кіраўнік Дэпартамента аховы Аляксандр Шэпелеў заявіў, што «кваліфікацыя супрацоўнікаў, якія дзяжурылі на ўваходзе ў школы, як правіла гэта людзі сталага ўзросту, не адпавядае сучасным патрабаванням:

«Па гэтай прычыне Міністэрства ўнутраных спраў і дэпартамент аховы прапанавалі ўстановам адукацыі мінімальны комплекс мер бяспекі для работнікаў і вучняў».

Ён дадаў, што замена вахцёраў на міліцыянтаў – неабавязковая, але ў планавым парадку – у прыярытэце.

«Мы зможам забяспечыць кантроль за спецыялістамі з дапамогай сістэм відэаназірання – выява з камер будзе выведзена на экран аператыўна-дзяжурных службаў падраздзяленняў аховы», – сказала Шэпелеў.

Чытачы Белсату паведамілі, што на сходзе ў 6-й гімназіі Менску адміністрацыя паведаміла бацькам, што міліцыя будзе дзяжурыць на турнікеце:

«Пра урок 1 верасня нічога канкрэтнага, але мы не ідзем, ужо адпрасіліся. Самае галоўнае – няма настаўнікаў. Вельмі шмат звольніліся або іх звольнілі, не ведаю. Няма гісторыі, матэматыкі, рускай, беларускай. Гімназія вялікая і недакамплектаванасць настаўнікамі ўражвае».

Усе менскія сярэднія ўстановы адукацыі пяройдуць пад кантроль дэпартамента аховы МУС ужо з 1 верасня. У абласных цэнтрах праца яшчэ працягваецца. Таксама ў гарадках ВНУ будзе дзяжурыць як мінімум адзін супрацоўнік міліцыі.

Hавiны
«Апорныя кропкі каляровай рэвалюцыі». Пра што гаварылі Карпенка і Лукашэнка на рэспубліканскім педсавеце
2021.08.24 19:31

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў