У беларускіх навучальных установах задумалі «прапускны фільтр» ад каронавірусу


Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі далі рэкамендацыі (PDF) навучальным установам аб арганізацыі навучання падчас пандэміі COVID-19. Рэкамендацыі з невядомай прычыны не абавязковыя для выканання і ўведзеныя толькі на верасень і кастрычнік.

Школа нумар 52. Менск, Беларусь. 8 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Сярод рэкамендацыяў:

  • выкананне сацыяльнай дыстанцыі (1 м пры ўваходзе ва ўстанову і пры пасадцы ў транспарт, 1 м на лекцыях і групавых занятках, 1 м у сталовых);
  • арганізацыя дадатковых уваходаў ва ўстанову (праз запасныя ўваходы);
  • абмежаванне допуску ва ўстановы адукацыі родзічаў навучэнцаў;
  • «прапускныя фільтры» (перад пачаткам навучання штодзень – вымярэнне тэмпературы, апытанне пра сімптомы хваробы);
  • арганізацыя на ўваходзе месца для дэзынфекцыі рук;
  • нядопуск на навучанне і працу людзей з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі;
  • бескантактныя вітанні;
  • павелічэнне працягласці пераменаў дзеля праветрывання (на не больш як 5 хвілінаў);
  • размежаванне малодшых і старэйшых класаў (1–4 класы па магчымасці варта выводзіць у асобны блок будынку з асобным уваходам);
  • максімальна разрознены графік наведвання сталовай і гардэроба;
  • і іншае.

У рэкамендацыях таксама нагадваюць пра пастановы Савету міністраў аб санітарна-эпідэмічных патрабаваннях да ўстановаў адукацыі і пра рэвізію каналаў вентыляцыі, якую плануюць на жнівень–кастрычнік.

Сярод рэкамендацыяў няма абавязковага масачнага рэжыму ці абавязковай вакцынацыі, пераходу на дыстанцыйную адукацыю нават часткова, скасавання заняткаў.

Hавiны
У беларускіх школах заменяць вахцёраў на міліцыянтаў
2021.08.31 10:54

АА belsat.eu

Стужка навінаў