Талібы абвесцілі, што Кабульскі аэрапорт перайшоў пад іх кантроль


Талібы.
Фота: Pascal Maitre / Panos Pictures

Апошнія войскі ЗША пакінулі Афганістан. Талібан заяўляе, што аэрапорт Кабулу знаходзіцца пад іх кантролем, паведамляе ТАСС.

У аэрапорце Кабулу кіраванне паветраным рухам не ажыццяўляецца.

«Экіпажам самалётаў варта быць вельмі асцярожнымі», – гаворыцца ў заяве Упраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША.

Пентагон пацвердзіў, што амерыканскія войскі канчаткова пакінулі Афганістан пасля амаль 20 гадоў знаходжання ў краіне. Апошні самалёт для эвакуацыі амерыканскіх вайскоўцаў вылецеў з Кабулу.

Раней Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, якая заклікае тэрарыстычнае рух «Талібан» прадставіць народу Афганістана магчымасць пакінуць краіну. Дакумент быў падрыхтаваны ЗША, Вялікай Брытаніяй і Францыяй і прыняты 13 галасамі за, пры гэтым Расея і Кітай устрымаліся.

Hавiны
Прэзідэнт Францыі заявіў аб планах стварыць у Кабуле зону бяспекі пад кантролем ААН
2021.08.29 09:54

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў