Сямашка: Лукашэнка і Пуцін ухваляць усе дарожныя мапы


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве. 22 красавіка 2021 года.
Фота: kremlin.ru

Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць усе «дарожныя мапы» падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, паведамляе агенцтва ТАСС.

«Мы, дзякуй Богу, праз тры гады знаходзімся на фінішы, калі з 28 карт засталася адна. Апошнюю, я думаю, мы 7-га чысла [Верасень] даціснем, і ўжо 9-га чысла прэзідэнты сустракаюцца ў Маскве, дзе будуць падпісаныя ўсе дарожныя карты і карты развіцця паглыблення інтэграцыі», – сказаў ён.

Абноўлена. Беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА выдала вечарам 31 жніўня ўдакладненне: кіраўнікі дзяржаваў 9 верасня толькі абмяркуюць «саюзную дзяржаву», а пра падпісанне імі дарожных мапаў гаворка не ідзе. ТАСС выправіў цытату Сямашкі і дадаў, што падпісанне можа адбыцца 10 верасня на паседжанні савету міністраў «саюзнай дзяржавы».

***

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Маскве 9 верасня. Раней агенцтва Белта паведамляла, што падчас гэтай сустрэчы яны яшчэ раз абмяркуюць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і міжнародную праблематыку

Распрацоўванне інтэграцыйных дарожных мапаў сталася вынікам крызісу ў беларуска-расейскіх стасунках, што пачаўся ў канцы 2018 года. Аляксандр Лукашэнка хацеў атрымаць ад Расеі кампенсацыю за падатковы манеўр, зніжку на газ і зняцце ўсіх абмежаванняў на доступ беларускіх прадпрыемстваў на расейскі рынак. Крэмль у адказ заявіў, што гэта магчыма толькі пасля паглыблення інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржавы.

Аналітыка
«У Крамля даволі сур’ёзны арсенал прымусу Лукашэнкі». Эксперты пракаментавалі вынікі ды наступствы перамоваў у Сочы
2021.05.31 19:07

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў