Заснавальніцу і старшыню «Прэс-Клуба» Юлію Слуцкую абвінавачвалі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, а Пятра Слуцкага, Сяргея Альшэўскага і Алу Шарко – у пасобніцтва ёй.
«Падчас папярэдняга следства абвінавачаныя прызналі сваю віну ў поўным аб’ёме і далі паказанні пра абставіны злачынства. Пакрылі прычыненую шкоду і заплацілі крымінальна-прававую кампенсацыю ў аналагічным памеры», – напісана на сайце пракуратуры.
За кратамі застаецца былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна. Яна восем месяцаў сядзела па справе, якую закрылі, цяпер супраць яе завялі новую. У яе сур’ёзныя праблемы са здароўем.
МГМ, belsat.eu