Дзяржаўны доўг Беларусі склаў 57,4 мільярда рублёў


Беларускія рублі і даляры ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

На 1 жніўня дярждоўг скараціўся на 0,4 мільярда рублёў з пачатку года, паведамляе Мінфін. Да канца года ўладам трэба выплаціць значную частку даўгоў і працэнтаў па іх.

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 жніўня склаў 18,4 мільярда долараў. На 1 ліпеня знешні дзярждоўг складаў 18,5 мільярда долараў.

Расходы склалі Br16,4 млрд, паведамляе «Экономика Беларуси».

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравалі 6,7 млрд рублёў,

на фінансаванне нацыянальнай эканомікі – 3,7 млрд рублёў,

на фінансаванне сацыяльнай сферы (сюды ўваходзіць сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) – 12,1 млрд рублёў.валюта

У студзені-ліпені было размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асобаў на 799,1 мільёна долараў і 137 мільёна рублёў. Было кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 26,1 мільёна долараў і 92,2 мільёна рублёў.

Працэнтныя стаўкі па банкаўскіх дэпазітах застаюцца вышэй працэнтных ставак па крэдытах.

Банкі РБ фактычна не зарабляюць традыцыйным чынам – на розніцы паміж працэнтнымі стаўкамі. Акрамя таго, на фоне вельмі прывабных працэнтных ставак узнікае пытанне адносна магчымасці банкаў выконваць свае абавязкі перад трымальнікамі дэпазітаў.

Аб’ектыў
Уклады пад кантролем сілавікоў
2021.08.23 23:35

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў