Беларусь атрымае нейкую кампенсацыю за расейскі падатковы манеўр. Якую – пакуль сакрэт


Ужо тры гады беларускія ўлады чакаюць кампенсацыю за расейскі закон, які прывёў да росту цаны на нафту для Беларусі і зніжэння беларускіх мытаў на нафтапрадукты. Амбасадар Сямашка кажа, у канцы года дачакаецца.

Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.
Фота: russia.mfa.gov.by

Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка заявіў журналістам у расейскім Варонежы, што Беларусь з канца бягучага году пачне атрымліваць кампенсацыю за расейскі падатковы манеўр, піша «Інтэрфакс».

Ён сфармуляваў гэта так: «Пачнецца пэўная кампенсацыя». Але яе сутнасць не стаў раскрываць:

«Вы ўбачыце, гэта будзе адкрытая тэматыка. І гэта будзе пачатак, далей усё будзе развівацца».

Два месяцы таму ў Расеі ацэньвалі магчымую кампенсацыю ў 60–70 мільёнаў долараў, беларускі бок жа ацэньваў страты ў 8–12 мільярдаў долараў.

Тым часам Беларусь не змагла дамагчыся зніжкі на газ.

Hавiны
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра захаванне цаны на газ для Беларусі
2021.07.13 22:18

У ліпені 2018 года ў Расеі змянілі падатковае заканадаўства адносна сваёй нафтавай галіны такім чынам, што нафта для Беларусі падаражала, а экспартныя нафтавыя мыты, якія дазволена выстаўляць Беларусі, знізіліся.

Беларускі бок з таго часу патрабуе кампенсацыі. Менавіта ў сувязі з гэтымі патрабаваннямі ў канцы 2018 года быў агучаны «ўльтыматум Мядзведзева» аб абнаўленні «саюзнай дамовы» Беларусі і Расеі, а ў пачатку 2020 года спыняліся пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь.

Абноўлена
Сямашка: Лукашэнка і Пуцін ухваляць усе дарожныя мапы
2021.08.31 13:20

АА belsat.eu

Стужка навінаў