ЗСУ нанеслі ўдары па апорных пунктах расейскай арміі на Херсоншчыне


У акупаванай Херсонскай вобласці ўкраінская штурмавая авіяцыя двойчы ўдарыла па апорных пунктах расейскіх войскаў Пра гэта паведамілі ў Аператыўным камандаванні «Поўдзень» ЗСУ.

Па словах прадстаўніка камандавання Уладзіслава Назарава, апорныя пункты расейцаў размяшчаліся ў раёнах Белагоркі і Сухога ставку. Цяпер даразведваюцца абʼёмы стратаў акупантаў у выніку авіяўдараў.

Разам з тым абстаноўка ў зоне адказнасці АК «Поўдзень» застаецца складанай, адзначыў Назараў. Расейцы падцягваюць рэзервы і перагрупуюцца. Таксама цяпер існуе «максімальна высокая пагроза» абстрэлаў з Чорнага мора, дзе цяпер манеўруюць 17 баявых караблёў і катараў расейскага флоту (на шасці з іх ёсць крылатыя ракеты «Калібр»).

Раней паведамлялася, што ў ноч з пятніцы на суботу высокадакладным ударам ракетных сістэмаў HIMARS быў знішчаны расейскі чыгуначны эшалон з больш за 40 вагонаў, які прыбыў з Крыму з жывой сілай, тэхнікай і боепрыпасамі на станцыю Брылёўка, што на Херсоншчыне, піша УНІАН.

Hавiны
Уначы ўкраінскія вайскоўцы зноў абстралялі Антонаўскі мост
2022.07.27 10:24

Нагадаем, Херсонская вобласць лічыцца найбольш імаверным напрамкам маштабнага контрнаступу ЗСУ.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў