У Варшаве пройдзе выстава пратэсных тату «Беларусь на целе»


У Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве 5 жніўня адкрыецца выстава, прысвечаная татуіроўкам беларусаў, якія ўзніклі пасля падзеяў 2020 года і таго, што пазней адбылося: рэпрэсіі, эміграцыя, вайна ва Украіне.

«Беларусь на целе» – праект журналісткі Яўгеніі Доўгай, прысвечаны пратэсным татуіроўкам беларусаў.
Фота: Body_of_Belarus/Instagram

Аўтарка выставы – беларуская журналістка Яўгенія Доўгая. У 2022 годзе яна пачала збіраць фотаздымкі пратэсных тату беларусаў, а таксама гісторыі, з імі звязаныя, і публікаваць іх на адмысловай старонцы ў Інстаграме.

Фатографка праекту «Беларусь на целе» – Ірына Арахоўская.

Як распавядала Яўгенія ў адным з інтэрв’ю, да ідэі такой калекцыі яе падштурхнулі дзве падзеі: спачатку ўласнае затрыманне, падчас якога сілавікі фатаграфавалі тату журналісткі, а потым навіна пра абвінавачванне Паўла Белавуса ў пікетаванні татуіроўкай, на якой быў бчб-сцяжок і імя сына актывіста.

Ад пачатку 2022 года Яўгенія сабрала больш за сто гісторыяў.

«Беларусь на целе» – праект журналісткі Яўгеніі Доўгай, прысвечаны пратэсным татуіроўкам беларусаў.
Фота: Body_of_Belarus / Instagram

У 2020 годзе папулярнымі сюжэтамі для татуіровак сталі сімвалы Беларусі – бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня, арнамент, буслы, жэсты і словы пратэстаў беларускай рэвалюцыі – «Жыве Беларусь», кулак, знак перамогі, сэрца, пазней – партрэты палітвязняў, нумар «народнага» артыкулу КаАП 23.34.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне сёлета 24 лютага беларусы пачалі рабіць тату на антываенную тэматыку.

«Беларусь на целе» – праект журналісткі Яўгеніі Доўгай, прысвечаны пратэсным татуіроўкам беларусаў.
Фота: Body_of_Belarus / Instagram

Выстава пройдзе ў межах Дзён беларускай культуры. Час адкрыцця – 5 жніўня а 18:00. Адрас – Oleandrów 6/2, Варшава. Уваход бясплатны.

Артыкулы
Беларускі стварылі серыю партрэтаў жанчын-палітзняволеных
2022.07.28 00:15

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў