Студэнта авіяцыйнай акадэміі асудзілі да 2,5 года калоніі за перадачу інфармацыі «Nexta»


Берасцейскі абласны суд 22 ліпеня пакараў 22-гадовага палітзняволенага студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Аляксандра Загдая 2,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці)». Пра гэта паведамляе берасцейская «Вясна».

Жыхара Баранавічаў Аляксандра Загадая затрымалі ў чэрвені 2022 года і змясцілі ў СІЗА. Маладзёна абвінавацілі ў тым, што ён сістэматычна перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналу «Nexta». Згодна з версіяй абвінавачання, Аляксандр з 13 кастрычніка 2021 года да 17 сакавіка 2022 года перасылаў «неўстаноўленым асобам паведамленні пра рух авіятэхнікі ў Баранавічах».

Суддзя Валянціна Куніцкая прызначыла палітвязню 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

На дзень 31 ліпеня 2022 года ў Беларусі ў зняволенні застаюцца 1257 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.

Hавiны
Жыхар Берасця атрымаў паўтара года калоніі за відэаролік пра эканамічнае становішча Беларусі
2022.07.25 17:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў