Постапакаліптычная атмасфера: паглядзіце, як прайшоў дабрачынны фестываль салідарнасці «Супраціў»


У суботу 30 ліпеня ў Варшаўскім клубе Rejs адбыўся дабрачынны фестываль салідарнасці «Супраціў».

Вырабы ручной працы на дзённым кірмашы і нішавыя музычныя гурты ўвечары на сцэне. Замест квіткоў – данаты. Усе сабраныя на ўваходзе грошы падзеляць пароўну паміж украінскім фондам MamaVdoma і беларускім фондам INeedHelpBY. З-за дажджу фестываль выглядаў як постапакаліптычная вечарынка. Шукайце пасхалкі да Blade Runner і глядзіце, як гэта было.

Пачатак канцэртнай праграмы, выступ гурта «I33I». Арганізатары вынеслі вялікі парасон, каб слухачы не прамоклі. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Фатографка і адміністратарка Саша танчыць пад музыку. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Андрэй Цяпін падчас выступу пад дажджом. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Падчас выступу гурта «Tyapin Crew» была вынесеная пустая труна з надпісам «Дыктатура». Першы цвік забіў вакаліст гурта і арганізатар фестывалю Андрэй. Далей людзі далучыліся. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Пара слухачоў спявае песні і танчыць пад парасонам. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Выступ беларуска-польскага гурта «Graphotype». Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Удзельнікі фестывалю салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Прыхільніцы гурта «I33I». Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Шматразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і ўладальнік Кубка свету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Іван Ганін правёў адкрыты ўрок для ахвотных. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Мастак Вася зрабіў графіці з надпісам «Opór». Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Слухачы канцэрта прыйшлі ў байках са сцягам Украіны. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Удзельнікі фестывалю і кірмаша танчаць падчас sound cheсkʼу. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Інсталяцыя «Ptaki Wolności» («Птушкі свабоды») арганізавана валанцёрамі ініцыятывы Напішы ліст палітвязню, каб нагадаць аб колькасці людзей, зняволеных у Беларусі з палітычных матываў. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Насця – салістка гурта «I33I» і адна з арганізатарак фестывалю, сочыць за графікам прагону музычнай праграмы. Фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат
Польскі гурт «Szara Masa» падтрымаў фестываль салідарнасці «Супраціў», Варшава. 30 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

Фестываль зʼяўляецца нізавой ініцыятывай, арганізаванай Андрэем Цяпіным.

belsat.eu

Стужка навінаў