Полк Каліноўскага развітаўся з забітым у баі ваяром. Гэта 11-ы беларус, які загінуў на вайне ва Украіне


Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што байцы батальёну «Волат» развіталіся з пабрацімам, які загінуў падчас штурму ўмацаванай пазіцыі ворага.

Ваяры батальёну «Волат» палка Каліноўскага развіталіся са сваім байцом.
Фота: Полк Каліноўскага/Telegram

Імя спачылага байца не называецца на просьбу сваякоў.

«Наш баец змагаўся за вызваленне Украіны з марай аб вольнай Беларусі. Няхай жа памяць пра загінулага байца жыве ў кожным з нас!» – гаворыцца ў паведамленні палка.

З пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага гэтага года 11 беларусаў аддалі сваё жыццё ў баях за незалежнасць Украіны.

Hавiны
Загінуў баец батальёна «Волат» палка Каліноўскага
2022.07.29 15:58
Артыкулы
Палонныя байцы палка Каліноўскага ўключаныя ў спіс на абмен
2022.07.11 10:26

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў