Ад рэканструкцыі сабору Нотр-Дам у Францыі да пратэстаў у Перу. Галоўныя падзеі свету ў фотаздымках


Пажары ў Албаніі, Чэхіі ды Грэцыі, ракетныя абстрэлы Мікалаева і Караліна-Бугаз ва Украіне, рэканструкцыя гатычнага сабору Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі, паводка ў ЗША, пратэсты ў сталіцы Перу і землятрус на Філіпінах – сабралі самыя галоўныя падзеі тыдня ў фотападборцы. 

Цырымонія запальвання свечак падчас святкавання 70-годдзя караля Тайланду Мага Ўачхіралёнгкорна ў Бангкоку, Тайланд.
Фота: Anusak Laowilas / NurPhoto / AFP / East News
Аэрафотаздымак дамоў, затопленых водамі ракі Кентукі ў горадзе Джэксан. У выніку паводкі, выкліканай праліўнымі дажджамі, загінулі прынамсі восем чалавек. Джэксан, ЗША.
Фота: Leandro Lozada / AFP / East News
Жанчына праходзіць ля царквы, якая пацярпела пасля землятрусу ў горадзе Бангед (Bangued), Філіпіны.
Фота: Lisa Marie David / Reuters / Forum
Варонка і разбураныя будынкі ў Караліна-Бугаз пасля ракетнага абстрэлу з самалётаў. Караліна-Бугаз, Адэская вобласць, Украіна. 26 ліпеня 2022 года.
Фота: Сельхуда / Белсат
Статак буйвалаў астуджваецца ў спякоце паўдзённага сонца, акунаючыся ў раку Чота-Фэні (Choto Feni) ў Бангладэш.
Фота: Ashraful Islam Shimul / Solent News / East News
Працаўнікі экстранных службаў і албанскіх вайсковых сілаў стрымліваюць лясны пажар у вёсцы Ораш (Orosh), Албанія.
Фота: Florion Goga / Reuters / Forum
Прэс-канферэнцыя ў справе адпраўкі першага судна з зернем з Украіны ў Басфор. Адэса, Украіна. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: Сельхуда / Белсат
Мужчыны глядзяць на Антонаўскі мост, які ЗСУ абстралялі з амерыканскай сістэмы залпавага агню HIMARS. Мост быў прызнаны не прыдатным для праезду. Херсон, Украіна.
Фота: Alexander Ermochenko / Reuters / Forum
Каля 400 валанцёраў удзельнічаюць у кальцаванні 600 птушанят фламінга ў запаведніку Фуэнтэ дэ П’едра (Fuente de Piedra). Маляга, Іспанія.
Фота: Europa Press / ABACA / Abaca Press / Forum
Выкінутая вопратка на пляжы ў Акры, сталіцы Ганы.
Фота: Muntaka Chasant / Shutterstock / East News
Людзі пратэстуюць супраць ураду прэзідэнта Перу Пэдра Кастыллё падчас Дня незалежнасці. Ліма, Перу.
Фота: Ernesto Benavldes / AFP / East News
Спецыяліст працуе на рэканструкцыі сабору Нотр-Дам-дэ-Пары. 15 красавіка 2019 года гэты каталіцкі храм моцна пацярпеў з-за пажару, які пацягнуў страту (у выніку абвальвання) шпіля, гадзінніка і арыгінальнага даху XII стагоддзя. Парыж, Францыя.
Фота: Geoffroy / Van Der Hasselt / AFP / East News
Наступствы пажару ў лесе ля гораду Гржэнска (Hrensko), Чэхія.
Фота: Michal Cizek / AFP / East News
Людзі праязджаюць на роварах міма цела чалавека, забітага падчас ракетнага абстрэлу ў Мікалаеве, Украіне.
Фота: Stringer / Reuters / Forum
Нізкі ўзровень вады ў Вісле. Варшава, Польшча.
Фота: Jacek Szydlowski / Forum
Пажарны змагаецца з лясным пажарам ля гораду Гржэнска (Hrensko), Чэхія.
Фота: David W Cerny / Reuters / Forum
Выпаленая тэрыторыя падчас ляснога пажару ў нацыянальным парку Дад’я (Dadia), Грэцыя.
Фота: Alexandros Avramidis / Reuters / Forum
Уладзімір Зяленскі атрымаў ад Гітанаса Наўседы вышэйшую ўзнагароду Літвы – ордэн Вітаўта Вялікага. Кіеў, Украіна.
Фота: Ukrainian Presidential Press Ser / Reuters / Forum
Вялікая колькасць медузаў на паверхні вады каля ўзбярэжжа гораду Хайфа (Haifa), Ізраіль.
Фота: Nir Elias / Reuters / Forum
Фота
Топ здымкаў, як працуюць службовыя сабакі. Паглядзіце, ці ўсе пароды вам вядомыя
2022.07.30 10:30

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў