У вёсцы пад Докшыцамі адкрылі памятны знак ахвярам сталінскіх рэпрэсій


У вёсцы Будзілаўка, якая знаходзіцца побач з Бярэзінскім біясферным запаведнікам, адкрылі памятны знак ахвярам сталінскіх рэпрэсій, паведамляе мясцовае выданне «Родныя вытокі».

Адкрыццё памятнага знаку ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
Фота: dokshitsy.by

Адкрыццё помніка стала працягам справы па ўвекавечанню памяці загінуўшых землякоў, пачатага выхадцам Будзілаўкі, доктарам гістарычных навук, прафесарам Мікалаем Печанем. Менавіта яму належыць ідэя ўстаноўкі помніка і пасадкі бярозавага гаю ў памяць аб загінулых.

Прафесар сабраў звесткі аб сваіх рэпрэсаваных родных і аднавяскоўцах, з’ездзіў у Воршу, прывёз зямлю з Кабыляцкай гары, дзе ў гады рэпрэсій было расстраляна больш за 20 тысяч чалавек.

Унукі і праўнукі тых, чые імёны запісаны на чорнай пліце помніка, заклалі капсулу з зямлёй каля падножжа вялікага каменя.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў