У кастрычніку па-беларуску выйдзе новая кніга пра Гары Потэра


Вокладка кнігі «Гары Потэр і вязень Азкабана».
Фота: fragments.by

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад перакладу трэцяй кнігі прыгод Гары Потэра – «Гары Потэр і вязень Азкабана».

Пераклад выйдзе 16 кастрычніка. Ён будзе ў цвёрдай і мяккай вокладцы – ранейшыя часткі былі толькі ў цвёрдай.

З англійская на беларускую кнігу перакладала Алена Пятровіч.

Замовіць кнігу можна будзе з 16 жніўня. Цяпер даступны фрагмент перакладу.

Мінулыя пераклады, якія выйшлі ў 2020 годзе, таксама можна набыць у выдавецтве.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў