У Беларусі заблакавалі рахункі Руху «За Свабоду»


Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Улады заблакавалі рахункі грамадскай арганізацыі Рух «За Свабоду». Пра гэта ў Facebook паведаміў ейны кіраўнік Юрась Губарэвіч.

«Да апячатанага офісу і вобшукаў на кватэрах кіраўніцтва Рух «За Свабоду» дадалося блакаванне (арышт) рахунка аб’яднання. Спрабавалі правесці пробную суму аплаты за наступны перыяд і атрымалі вось такі вынік. Да гэтага часу Следчы камітэт так і на паведаміў нам, з чым звязаныя ўсе гэтыя дзеянні ў дачыненні да Руху», – адзначыў Губарэвіч.

Hавiны
За што хочуць закрыць рух «За свабоду»? Падстава дзіўная, а суд ужо ў панядзелак
2021.07.15 18:59

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі патрабуе спыніць дзейнасць руху «За свабоду». 14 ліпеня ў офісе руху і ўдома ў намесніка старшыні руху Віктара Янчурэвіча прайшлі ператрусы. У рэгіёнах былі затрыманыя праваабаронцы і сябры арганізацыі Віктар Сазонаў і Алег Мацкевіч.

Таксама дадому прыходзілі да старшыні арганізацыі, у выніку чаго было затрыманая і аштрафаваная ягоная былая жонка.

Hавiны
Стася Губарэвіч: Сілавікі павесілі на балконе сцяг, прымусілі пераапрануцца і сфатаграфавалі
2021.07.23 19:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў