У Беларусі вырастуць кошты на маргарын


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі паведамляе аб маючым адбыцца росце коштаў на маргарын.

Як адзначылі ў МАРГ, «у мэтах кампенсацыі росту імпартуемых выдаткаў» Камісія па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў узгадніла павышэнне коштаў на ўвесь асартымент маргарынаў у памеры, якi не перавышае 4,9% адносна коштаў на 28 лютага.

Павысіць цэны можна цягам 30-і дзён пасля 29 ліпеня.

Нагадаем, што за год – з чэрвеня 2020 года па чэрвень 2021-га – спажывецкія кошты ў Беларусі, паводле звестак Белстату, выраслі на 9,9%.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў