Суд ліквідаваў фонд «Добра», які ладзіў конкурс сацыяльных праектаў «Social Weekend»


Менскі гарадскі суд ліквідаваў фонд «Добра». Ён арганізоўваў найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі «Social Weekend», дзе прыватныя асобы і беларускія кампаніі падтрымлівалі карысныя для грамадства ініцыятывы.

Фонд «Добра» ліквідавалі за адно судовае паседжанне.

Фіналісты конкурсу «Social Weekend».
Фота: socialweekend.by

Пры гэтым Менгарвыканкам не прывёў ні аднаго прыкладу парушэння і нават сказаў, што парушэнняў у ходзе сваёй праверкі не знайшоў.

«Але ёсць сакрэтны ліст, з якім азнаёміцца ​​нельга і пра што ён таксама. Ніяк. Бо грыф «сакрэтна». Сутнасць яго мы коратка даведаліся толькі ў выдадзеным праз тры гадзіны пасля заканчэння пісьмовым рашэнні. Вы людзі разумныя, здагадаецеся», – распавёў дырэктар фонду Аляксандр Скрабоўскі.

Аб’ектыў
Рэжым абрынуўся на дабрачынныя арганізацыі. Што спыніць дзяржаўны тэрор?
2021.07.23 23:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў