Сіноптыкі з-за спякоты абвясцілі на нядзелю жоўты ўзровень небяспекі


На заўтра, 1 жніўня, сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі з-за спякотнага надвор’я. Па прагнозах Белгідрамету, у нядзелю ў некаторых рэгіёнах паветра прагрэецца да +32 градусаў.

Маці з дзіцём абмываюць твар вадой з фантану ў парку Перамогі. Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У дзённы час па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30-32 ° С. Таксама чакаецца пераменная воблачнасць, магчымы кароткачасовы дождж і навальніцы, але ў большасці рэгіёнаў верагоднасць ападкаў – 30-40%.

Ноччу магчымы кароткачасовы дождж.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў