Прадстаўнікоў «Офісу правоў людзей з інваліднасцю» вызвалілі пад паручальніцтва


Сяргей Драздоўскі.
Фота: ІА / Белсат

Дырэктара і заснавальніка «Офісу правоў людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскага і юрыста фонду Алега Граблеўскага вызвалілі з-пад арышту.

«У дачыненні да мяне і Алега Граблеўскага змененая мера стрымання, і мы з-пад арышту выйшлі пад паручальніцтва. Пры гэтым следства ў наш адрас працягваецца, і нейкую большую інфармацыю звыш таго, што мы ўбачылі на прасторах інтэрнэту, пра нас мы паведаміць не зможам пакуль», – паведаміў у Facebook дырэктар офісу.

Hавiны
У Офісе правоў людзей з інваліднасцю ўчынілі ператрус. Юрыста затрымалі, дырэктар – пад хатнім арыштам
2021.02.04 08:23

3 лютага стала вядома пра затрыманне прадстаўнікоў асветніцкай праваабарончай установы «Офісу правоў людзей з інваліднасцю», дырэктара Сяргея Драздоўскага і юрыста Алега Граблеўскага.

Ім выставілі абвінавачванне паводле арт. 209 КК («Махлярства»). Алега Граблеўскага змясцілі ў СІЗА №1 на Валадарскага, а Сяргея, які перасоўваецца на інвалідным вазку, пасадзілі пад хатні арышт без права камунікацыі.

«Офіс правоў людзей з інваліднасцю» аказваў бязвыплатную прававую дапамогу, адвакатаваў змены заканадаўства, ладзіў асветніцкія падзеі для змены стаўлення да людзей з інваліднасцю.

Hавiны
Праваабаронцы: Драздоўскага і Граблеўскага затрымалі фактычна за супрацу з ААН
2021.04.08 17:59

МГ belsat.eu

Стужка навінаў