Мікалай Халезін: Калі дораць печыва – гэта азначае, што ёсць абсалютнае прыманне чалавека і той краіны, якую ён прадстаўляе


Кіраўнік Creative Politics Hub і дырэктар «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін у каментары «Белсату» пракаментаваў абразлівыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі ў бок Святланы Ціханоўскай, якую на гэтым тыдні прымалі ў Белым доме.

Кіраўнік Creative Politics Hub і дырэктар «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін у каментары «Белсату» адзначыў, што сустрэча ў Вашынгтоне з прэзідэнтам ЗША сведчыць пра поўнае прыманне Ціханоўскай з боку заходніх палітыкаў.

«Лукашэнка можа распавесці, што нічога асаблівага, калі нехта сустрэўся з Джо Байдэнам. Я таксама магу сказаць, у мяне жонка двойчы з ім сустракалася. Але трэба разумець кантэкст. Джо Байдэн з таго часу ўжо не віцэ-прэзідэнт, а прэзідэнт. І кожная яго сустрэча – гэта знакі, сігналы і гэтак далей. Я падыходжу заўсёды прагматычна і для мяне сустрэча з першай асобай не з’яўляецца ключавой. Галоўнымі зʼяўляюцца сустрэчы, на якіх вырашаецца будучая стратэгія ўзаемадзеяння. Але калі казаць пра знакі і сімвалы, то сустрэча з Байдэнам – гэта вышэйшы пілатаж. Гэта тое, што было неабходна. І калі пачынаюць смяяцца над печывам, я хачу сказаць: жадаю вам усім атрымаць ад прэзідэнта Злучаных Штатаў печыва. Бо гэта традыцыя Белага дому. Гэта традыцыя, калі нават новы прэзідэнт дадае нешта новае ў гэтае печыва. Нехта дадаваў востры перац, а нехта прасіў больш ванілі. Гэта цэлая гісторыя. І калі дораць печыва – гэта азначае, што ёсць абсалютнае прыманне чалавека і той краіны, якую ён прадстаўляе», – кажа Халезін.

Гісторыі
Папярэднікі Ціханоўскай у Белым доме: калі і як прэзідэнты ЗША кантактавалі з лідарамі вызвольных рухаў
2021.07.29 16:27

Напярэдадні, 30 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сабраў актыў мясцовай вертыкалі і сярод іншага пракаментаваў візіт Ціханоўскай у ЗША: «Байдэн частаваў Ціханоўскую печывам. Дашліце ім некалькі пачак».

Святлана Ціханоўская пад час сустрэчы з Джо Байдэнам у Белым доме 28 ліпеня.
Фота: POTUS / Twitter

28 ліпеня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пасля сустрэчы Джо Байдэн напісаў у сваім Twitter, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненні да дэмакратыі і ўсеагульных правоў чалавека.

Распавядаючы пра сустрэчу ў Белым доме, сярод іншага, Ціханоўская расказала журналістам, што ўжо напрыканцы візіту Джо Байдэн пачаставаў яе печывам.

Візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША распачаўся 18 ліпеня.

belsat.eu

Стужка навінаў