Беларускі батутыст заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе. Ён падпісваў праўладны ліст спартоўцаў


Іван Літвіновіч падчас выступу на Алімпіядзе ў Токіа.
Фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum

31 ліпеня, у восьмы дзень Алімпійскіх гульняў у Токіа, Беларусь заваявала свой першы медаль на гэтай Алімпіядзе.

У скачках на батуце сярод мужчынаў золата заваяваў беларус Іван Літвіновіч, які набраў 61,715 балу. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Уладзіслаў Ганчароў заняў чацвёртае месца.

Другое і трэцяе месцы занялі прадстаўнікі Кітая і Аўстраліі адпаведна.

Hавiны
Беларусы Японіі на Алімпіядзе падтрымалі беларускіх спартоўцаў – праціўнікаў гвалту. Колькі іх?
2021.07.23 18:02

Адзначым, што Літвіновіч і Ганчароў з’яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста беларускіх спартоўцаў.

Агулам са 108-і атлетаў, якія прыбылі ў Токіа прадстаўляць Беларусь, 42 падпісалі праўладны ліст, а 7 – ліст супраць гвалту і за новыя выбары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў