Беларуская зборная па футболе правядзе матчы ў Казані з-за рэкамендацый УЕФА


Гэтай восенню зборная Беларусі па футболу вымушана пераносіць свае матчы ў Расею. Хатнія матчы адбору на чэмпіянат свету-2022 нацыянальная зборная правядзе ў Казані, паведамляе АБФФ.

5 верасня пройдзе матч з Уэльсам, а 8 верасня – з Бельгіяй.

Стадыён «Цэнтральны» у Казані.
Фота: kuda-kazan.ru

Прычына, па якой зборная Беларусі не можа гуляць дома – рэкамендацыя ад УЕФА. Пасля вымушанай пасадкі самалёта «Ryanair», у Беларусь не могуць прыляцець самалёты еўрапейскіх авіяперавозчыкаў. З-за гэтага нацыянальныя каманды, якія павінны гуляць з беларускай зборнай, маюць права запрасіць матч на нейтральнай тэрыторыі.

Беларускую зборную абавязваюць праводзіць гульні на нейтральным полі. Для гэтага быў абраны стадыён «Цэнтральны» у Казані.

«Наша асноўная задача – праводзіць гульні дома з заўзятарамі, але ў сувязі з зразумелымі апошнімі падзеямі такой магчымасці ў нас няма. Таму УЕФА рэкамендавала, ў выпадку цяжкасцяў з прылётам у нашу краіну, шукаць магчымасць праводзіць матчы на нейтральных палях. У гэтай сітуацыі ў першую чаргу мы звярнулі ўвагу на дружалюбную нам краіну, дзе разгледзелі магчымасць згуляць на дзесяці стадыёнах», – распавёў прадстаўнік беларускай федэрацыі футбола Ігар Цаплюк.

Стадыён «Цэнтральны» у Казані.
Фота: s-bc.ru

Таксама беларускі бок разглядаў магчымасць правядзення гульняў нацыянальнай зборнай у Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Маскве, Туле і іншых гарадах Расеі, але спыніліся на сталіцы Татарстану і стадыёне «Цэнтральны». Асноўная прычына – перагружанасць іншых стадыёнаў.

«Мы да апошняга будзем спадзявацца, што ўжо да восені зможам праводзіць матчы дома. Але не выключана, што на нейкі час нам прыйдзецца зрабіць Казань другім домам беларускай нацыянальнай зборнай», – распавёў Цаплюк.

Таксама прапрацоўваецца варыянт з правядзеннем у сталіцы Татарстана гульняў жаночай і нацыянальнай зборных Беларусі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў