Беларуская дызайнерка прадае сваю калекцыю ў дапамогу палітвязням


Калекцыя дызайнеркі Алёны Штайнке.
Фота: Беларускі жаночы фонд

Беларуская дызайнерка Алёна Штайнке запусціла продаж сваёй калекцыі для дапамогі жанчынам–палітвязням. Пра гэта «Белсату» паведамілі ў Беларускім жаночым фондзе.

Дзякуем за падтрымку і пасылаем прамяні святла і дабра!

«Купіць сукенку і дапамагчы тым, хто ў бядзе! Лёс маёй калекцыі «LOVE», мабыць, быў наканаваны. Я хачу ахвяраваць Беларускаму жаночаму фонду прыбытак ад продажу калекцыі на дапамогу жанчынам–палітвязням. Вы можаце дапамагчы мне зрабіць гэта, замовіўшы сукенку да 10.08.21. Я абрала гэтую дату не выпадкова. Гэта асаблівы дзень у гісторыі Беларусі – дзень, калі беларусы вырашылі ўзяць свой лёс у свае рукі», – паведамляе Алёна Штайнке.

Тканіну, даўжыню, спалучэнне колераў (у межах белага, чырвонага і чорнага) і іншыя дэталі можна абмеркаваць з дызайнеркай.

Калекцыя дызайнеркі Алёны Штайнке.
Фота: Беларускі жаночы фонд

МГ belsat.eu

Стужка навінаў