Батутыст Іван Літвіновіч, які сёння ўзяў алімпійскае золата, выказаўся пра падпісаны ім ліст спартоўцаў


Пасля тыдня з моманту адкрыцця Алімпійскіх гуляў у Токіа 20-гадовы батутыст Іван Літвіновіч зарабіў першы залаты медаль для Беларусі. Ён адзін з падпісантаў праўладнага ліста спартоўцаў.

Батутыст Іван Літвіновіч.
Фота: Getty Images

Пасля перамогі ў спаборніцтвах Літвіновіч распавёў расейскім журналістам выдання «Спорт-экспресс» пра падпісаны ім праўладны ліст і сітуацыю ў Беларусі, але іх размову перабілі беларускія спартыўныя функцыянеры, якія суправаджалі алімпійца.

– Іван, палітыка не замінала ў апошні год займацца спортам?

– Я не паглыбляўся ў гэтую тэму. Так, я падпісваў ліст. Падпісваў, што спорт па-за палітыкай, я заўсёды гэтага прытрымліваўся. Што адбываецца, тое адбываецца. Мяне гэта не тычыцца, мяне гэта не закранула.

– У цэлым у зборнай Беларусі якая атмасфера, дружная?

– Думаю так. З усімі я не маю зносіны з-за каронавіруса, абстрагаваўся ад усяго свету.

– Але былі розныя лісты спартсменаў, і вы падпісалі…

– Алімпійская хартыя, артыкул 50-я, забараняе спартсменам гаварыць пра палітыку, – умяшалася прадстаўніца зборнай Беларусі.

Артыкул 50-ты Алімпійскай хартыі кажа аб забароне палітычнай прапаганды. Аднак у мінулым годзе за адмену гэтага артыкула выступалі многія спартсмены. Зварот з патрабаваннем скасаваць артыкул накіравалі ў Міжнародны алімпійскі камітэт, Алімпійскі камітэт ЗША і рух «Global Athlete» з заклікам даць атлетам свабоду слова і магчымасць выказваць свае палітычныя погляды.

Hавiны
Беларускі батутыст заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе. Ён падпісваў праўладны ліст спартоўцаў
2021.07.31 11:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў