Пяцігадовы хлопчык памёр у дзіцячым забаўляльным цэнтры ў Слуцку


Трагедыя адбылася ў Слуцку ў дзіцячым забаўляльным цэнтры «Леа Парк». Загінуў пяцігадовы хлопчык. Прычыны смерці дзіцяці высвятляюцца. Пакуль цэнтр працягвае працаваць, паведамляе Mlyn.by.

Забаўляльны цэнтр «Леа Парк».
Фота: mayak-rakan.by

Адна з працаўніц цэнтру распавяла пра акалічнасці здарэння.

«Хлопчык прыйшоў да нас з мамай. Усё было добра. Адпачываў, скакаў на батуце. Трагедыя адбылася ў другой палове дня. Дзіцяці раптам стала дрэнна. Тэрмінова выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі прыехалі вельмі хутка – прыкладна праз 5–7 хвілін. Праводзілі хлопчыку рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць яго не ўдалося», – распавяла адміністратарка дзіцячага цэнтру.

Яна адзначыла, што на дзіцяці не было бачных цялесных пашкоджанняў – ні сінякоў, ні ран.

Адміністратар таксама ўдакладніла, што на месцы трагедыі працавала следча-аператыўная група. У следчага не было пытанняў да кіраўніцтва дзіцячага цэнтру, праца не была спыненая.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў