Лучніца-чэмпіёнка Карына Казлоўская з’ехала з Беларусі праз стрэс ад рэпрэсіяў і вайны ва Украіне


«Я вольная і ў бяспецы», напісала 21-гадовая спартоўка ў «развітальным» посце ў Instagram.

Пераможца Гран-пры Еўропы ў стральбе з луку ў 2019 годзе, чэмпіёнка Беларусі, пераможца Сусветных ваенных гульняў 2019 года і ўдзельніца Алімпіяды 2020 года Карына Казлоўская абвясціла ў Instagram, што звольнілася са зборнай Беларусі і пакінула краіну. Яна растлумачыла гэта так:

«Ад 2020 года я знаходзілася ў сталым стрэсе. Праз Алімпійскія гульні, пандэмію, выбары, і пасля палітычных рэпрэсіяў, якія працягваюцца ў краіне да гэтага часу, і вайны ва Украіне.

Дзеля спорту я маўчала, трывала прыніжэнне, пагрозы, запалохванні. Пазбаўлялася ўсё большай колькасці правоў, абрастала правіламі і кантролем, губляючы ўвесь давер да навакольных людзей, а яны да мяне. Усё дайшло да кропкі невяртання – і мною было прынятае рашэнне з’ехаць з краіны».

Дзе яна цяпер і што плануе далей, Казлоўская не раскрыла – напісала толькі, што цяпер яна «вольная і ў бяспецы».

«Трыбуна» адзначае, што Казлоўская падпісвала ліст спартоўцаў за справядлівыя выбары.

Інтэрв’ю
«Усе мы мусім несці калектыўную адказнасць». Кацярына Сныціна пра рэакцыю спартовай супольнасці на вайну ва Украіне
2022.04.02 17:45

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў