Генштаб ЗСУ: «Войскі РФ зноў рыхтуюцца да атак на Харкаўшчыне»


Генштаб ЗСУ паведамляе, што войскі РФ зноў актывізаваліся ў накірунку Харкава. На старонцы ў Facebook заявілі, што расейцы вывучаюць лагістыку, а таксама шляхі пастаўкі ўзбраення і вайсковай тэхнікі на тэрыторыю вобласці, з якой яны былі адкінуты ў сакавіку.

Знішчаны рынак пасля пападання расейскага артылерыйскага снараду. Паўночная Салтаўка, Харкаў, Украіна. 28 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

У Генштабу ЗСУ паведамляюць, што расейцы працягваюць падрыхтоўку да наступлення на Слабажанскім напрамку.

«На Слабажанскім накірунку вораг працягвае падрыхтоўку да наступу, праводзіць вывучэнне магчымых шляхоў пастаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, матэрыяльных сродкаў з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», – гаворыцца ў паведамленні.

На Харкаўскім напрамку расейцы ізноў актывізаваліся. Была абстраляная грамадзянская інфраструктура ў раёнах населеных пунктаў Тэрніі, Лазавая, Пратапапаўка, Руднева, Сакалоўка і іншых. Таксама па дадзеных Генштабу, войскі РФ працягваюць штурмаваць Даўгенькі ў Харкаўскай вобласці.

Hавiны
Генерал Бэранз: «Правал пад Харкавам – гэта параза Расеі»
2022.05.16 16:41

Нагадаем, што ў сярэдзіне сакавіка ЗСУ адкінулі расейскія войскі за межы Харкаўскай вобласці і дасягнулі дзяржаўнай мяжы з РФ. 24 лютага пачалося поўнамаштабнае вайсковае ўварванне РФ на тэрыторыю Украіны. Уладзімір Пуцін у відэазвароце абвесціў аб пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі», якую планаваў скончыць за тыдзень. Сёння трывае 97-ы дзень вайны.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў