ЕЗ можа разгледзець заяўку Украіны ўжо ў чэрвені


Прадстаўнікі Еўрапейскага Звязу пацвярджаюць згоду разгледзець заяўку Украіны на сяброўства ў ЕЗ. Еўразвяз збіраецца зрабіць гэта ўжо на чэрвеньскім саміце, паведамляе «Інтерфакс-Україна».

Сцяг Еўразвязу.
Фота: pixabay.com

Еўрапейская рада заявіла, што прымае да ўвагі рыхтаванне высноваў камісіі, скліканай дзеля заявы на сяброўства ў ЕЗ Украіны, а таксама Малдовы і Грузіі. Рада разгледзіць гэтае пытанне на сваім чэрвеньскім паседжанні.

Апроч таго, лідары заявілі, што Еўрапейскі Звяз па-ранейшаму адданы далейшаму ўмацаванню абароназдольнасці Украіны.

«У сувязі з гэтым Еўрапейская рада вітае прыняцце нядаўняй пастановы павялічыць ваеннае падтрыманне Украіны ў межах Еўрапейскага фонду міру», – адзначылі ў Еўрапейскай радзе.

Нагадаем, што 1 сакавіка Еўрапарламент прыняў заяву Украіны на далучэнне да ЕЗ. Еўразвяз запэўніў, што прыкладзе намаганні, каб тэрмінова разгледзець заяўку і паспрыяць хуткаму развязку справы.

Hавiны
Еўрапарламент прыняў заяўку Украіны на ўступленне ў Еўразвяз
2022.03.01 15:54

Раман Лугоўскі belsat.eu

 

Стужка навінаў