За абразу Лукашэнкі да двух гадоў «хатняй хіміі» асудзілі жыхара Жабінкі


Суд Жабінкаўскага раёну прысудзіў 50-гадоваму Алесю Ярашу два гады «хатняй хіміі». Жыхара Жабінкі абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі ў Telegram-канале і завялі супраць яго крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 КК, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле следства, 17 снежня летась жыхар Жабінкі Алесь Яраш са свайго мабільнага тэлефона «размясціў у адным з Telegram-каналаў паведамленне абразлівага характару. Гэтая інфармацыя стала даступная неабмежаванаму колу карыстальнікаў сеткі інтэрнэт».

Да суда 50-гадовы жыхар Жабінкі быў пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

28 траўня суд прысудзіў Алесю Ярашу два гады «хатняй хіміі».

Hавiны
«Жыве Беларусь!» Фігуранты «справы Ціханоўскага» выступілі з апошнімі словамі
2021.05.31 17:20

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў